Skip to main content
Аналіз выбараў у Каардынацыйную Раду III склікання

Хто мы?

Каманда неабыякавых людзей

Мы -  удзельнікі кампаніі "Кадравы Рэзерв", журналісты, распрацоўшчыкі і проста неабыякавыя грамадзяне. У нас розныя палітычныя погляды. Назіраем за публікацыямі ў СМІ, за выбарамі і кандыдатамі, каб бараніць справядлівасць і дапамагчы Вам зрабіць асэнсаваны выбар. Мы лічым, што выбары ў Каардынацыйную Раду з'яўляюцца важнымі для ўзмацнення дэмакратычных сілаў Беларусі.

Абярыце сваю каманду

Пасля рэйтынгавага галасавання Вы пабачыце колькасць галасоў за кандыдатаў

Даведайцеся больш пра кандыдатаў

На старонцы мы змясцілі праграмы кандыдатаў ды іншую карысную інфармацыю

Прагаласуйце ў дзень выбараў

Важна: тут толькі рэйтынгі. Галасаванне адбудзецца 25-27 мая 2024г.

Адказы на магчымыя пытанні

Мяркуем, Вы хацелі б запытаць нас пра некаторыя рэчы. Вось мы і падрыхтавалі адказы каб не губляць Ваш час.

Гэта афіцыйная старонка Каардынацыйнай Рады?

Не, гэта незалежная ініцыятыва. Мы не маем наўпростага дачынення да Каардынацыйнай Рады. 

Чаму назва дамена RADA.Work?

Дамен часовы, назва падабрана каб прыцягнуць увагу да выбараў у КР. Гэта не клон сайта, не спроба ўвесці ў зман карыстальнікаў.
Афіцыйная старонка КР - rada.vision

За / супраць каго мы агітуем?

Мы не аказваем падтрымкі тым ці іншым кандыдатам. Наша мэта - прасачыць за выбарамі і сабраць інфармацыю пра кандыдатаў у адным месцы, каб Вам было зручна азнаёміцца.

Хто нам плаціць?

Магчыма, гэта падаецца дзіўным, але гэтая ініцыятыва не атрымлівае фінансавання. Мы прынцыпова робім сваю справу бясплатна.

Навошта гэта ўсё трэба?

Усе кандыдаты ў КР - смелыя людзі. Вырашыцца на такі крок - значыць трапіць пад удар рэжыма ў Беларусі.
Сапраўдныя выбары - важны складнік дэмакратыі, да якой мы імкнемся. Таму мы вырашылі сабраць у адным месцы інфармацыю пра гэтыя выбары, каб Вы змаглі даведацца больш. Уся інфармацыя тут - выключна з адкрытых крыніц.

Усё яшчэ засталіся пытанні?

Смела пішы нам і далучайся да ініцыятывы па назіранню за выбарамі.