Skip to main content
Аналіз выбараў у Каардынацыйную Раду III склікання

Суб'екты галасавання

Выбары ў Каардынацыйную раду ІІІ склікання  пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Першыя вынікі будуць аб’яўлены не пазней за 29 мая. На падачу і разгляд скаргаў закладзены перыяд з 29 мая па 8 чэрвеня.❗️Канчатковыя вынікі выбараў будуць агалошаны 8 чэрвеня 2024 г. Першае паседжанне Каардынацыйнай рады ІІІ склiкання адбудзецца 15 чэрвеня 2024 г.

Разлікі будуць праведзеныя з дапамогай метада Хэра – Німейера (вядомы таксама як метад Гамільтона ці метад найбольшага астатку) выкарыстоўваецца для вызначэння колькасці мандатаў, атрыманых спісам кандыдатаў пры прапарцыйнай выбарчай сістэме. Метад названы па прозвішчу брытанскага юрыста Томаса Хэра і германскага матэматыка Хорста Фрыдрыха Німейера.