Skip to main content
Аналіз выбараў у Каардынацыйную Раду III склікання

Праграма выбарчага спісу "Каманда Латушкі і Рух «За свабоду»"

 

Незалежнасць

 

  1. 1. Нацыянальная ідэнтычнасць

Прыняцце праграмы Каардынацыйнай рады па падтрымцы нацыянальнага адраджэння Беларусі. Развіцце культурніцкіх і адукацыйных ініцыятыў. Важна пазіцыяніраванне беларусаў як адметнай нацыі, а не «асобнага гатунку рускіх», як шмат кім успрымаецца ў ЕС дагэтуль.

  1. 2. Беларуская мова

Падтрымка і стварэнне беларускамоўных праектаў. Пашырэнне беларускай мовы ў грамадскім жыцці беларусаў.

  1. 3. Нацыянальныя інстытуты і цэнтры

Спрыянне стварэнню сістэмы ўстойлівага фінансавання з розных крыніц музеяў, тэатраў, іншых грамадска-культурных цэнтраў і інстытутаў беларусаў за мяжой. Падтрымка выкладчыкаў і дзеячоў культуры. Стварэнне культурных ініцыятыў, накіраваных на беларускае грамадства ўнутры Беларусі.

  1. 4. Незалежныя СМІ і блогеры

Лабіяванне павялічэння фінансавай падтрымкі беларускім незалежным СМІ і блогерам у міжнародных інстытутах. Недапушчэнне складвання беларускіх медыяў у адзіны «кошык» фінансавай падтрымкі з расейскімі.

  1. 5. Супрацьстаянне “рускаму міру”

Супрацьдзеянне рускамірскай прапагандзе (інфармацыя, адукацыя, гісторыя, культура). Абгрунтаванне неабходнасці для выжывання беларускай нацыі — сепарацыі ад «рускага міра» і Саюзнай дзяржавы. «Рускі мір» – пагроза існаванню беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

 

Салідарнасць

  1. 1. Беларусы — не рэжым

Прыняцце базавых дакументаў Каардынацыйнай рады, тэзісаў для сустрэч, якія дэманструюць, што беларусаў неабходна аддзяляць ад рэжыму Лукашэнкі, што беларусы супраць вайны і Лукашэнкі.

Правядезнне адпаведнай інфармацыйна-палітычнай кампаніі ў ЕС.

  1. 2. Спрашчэнне візавага і памежнага рэжымаў

Прыняцце рэзалюцыі Каардынацыйнай рады аб неабходнасці спрашчэння візавага і памежнага рэжымаў.

Лабіяванне паляпшэння магчымасцяў атрымання беларусамі віз у ЕС. Палітычны лобінг адкрыцця памежных пераходаў для пасажырскага транспарту.

  1. 3. Стыпендыі, стажыроўкі і кадравы рэзерв

Павялічэнне стыпендый, стажыровак для беларускай моладзі ў еўрапейскіх ВНУ. Рэалізацыя праграмы “Кадравы рэзерв”. Стварэнне і падтрымка адукацыйных курсаў для падрыхтоўкі будучых кіруючых кадраў для дэмакратычнай Беларусі.

  1. 4. Камунікацыя з беларусамі

Пераадоленне вымушанага падзелу на “тых, хто ад’ехалі і тых, хто засталіся”. Забяспячэнне пастаяннай праактыўнай прысутнасці ў інфармацыйным полі ў Беларусі. Павялічэнне каналаў камунікацыі з беларусамі ўнутры краіны і па- за яе межамі. Падтрымка супольнасцей унутры краіны і паляпшэнне зваротнай сувязі.

  1. 5. Дапамога ў эвакуацыі

Садзейнічанне эвакуацыі беларусаў. Падтрымка ініцыятыў, якія займаюцца эвакуацыяй беларусаў. Вырашэнне экстраных візавых пытанняў для мэт эвакуацыі.

 

 

Адказнасць

  1. 1. Міжнародны крымінальны суд за злачынства супраць чалавечнасці

Палітычнае прасоўванне комплексных прававых дзеянняў па перадачы “Беларускай сітуацыі” ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда па артыкуле 14 Рымскага Статута. Рэалізацыя дазволіць пракурору МКС пачаць расследаванне сітуацыі, звязанай з прымусам грамадзянскага насельніцтва Беларусі пакідаць краіну (дэпартацыяй) у выніку палітычных пераследаў. Ордэр на арышт Лукашэнкі.

  1. 2. Міжнародны крымінальны суд за ваеннае злачынства

Пашырэнне патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці па дакументаванні фактаў вывазу грамадзянскага насельніцтва, у тым ліку непаўналетніх, з акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь. Садзейнічанне ў перадачы адпаведнай інфармацыі ў Міжнародны крымінальны суд у рамках расследуемай сітуацыі. Ордэр на арышт Лукашэнкі.

  1. 3. Трыбунал за агрэсію супраць Украіны за злачынства агрэсіі

Узаемадзеянне з партнёрамі па забеспячэнні распаўсюджвання юрысдыкцыі будучага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны на вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку самога дыктатара. Ордэр на арышт Лукашэнкі.

  1. 4. Універсальная юрысдыкцыя

Узаемадзеянне з краінамі, якія маюць найбольшы досвед у прымяненні прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі для стварэння ўмоў па разглядзе спраў, звязаных са злачынствамі супраць чалавечнасці ў Беларусі.

 

 

 

  1. 5. Міжнародны суд ААН за парушэнне Канвенцыі супраць катаванняў

Пошук партнёра і забеспячэнне падачы ад яго імя заявы ў Міжнародны суд ААН за парушэнне рэжымам Лукашэнкі фундаментальных абавязацельстваў па Канвенцыі супраць катаванняў 1984 года.

Стварэнне камітэта Каардынацыйнай рады па пытаннях адказнасці Лукашэнкі і прадстаўнікоў рэжыму за злачынствы супраць беларускага і ўкраінскага народаў.

 

 

Ціск

  1. 1. Гарманізацыя гандлёвых санкцый супраць рэжыму і Расіі

Павышэнне эфектыўнасці санкцыйнай палітыкі праз гарманізацыю гандлевых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі. Розніца гандлёвых абмежаванняў паміж рэжымам і Расіяй не толькі дазваляе ўхіляцца ад санкцый праз адкрытыя межы, але і дае магчымасць узбагачэння звязаным з дыктатрамі структурам. Гарманізацыя санкцый накіравана на абмежаванне магчымасцяў Расіі пры падтрымцы Лукашэнкі працягваць агрэсію супраць Украіны. Лабіяванне прыняцця адпаведных рашэнняў ЕС, ЗША і іншымі краінамі.

  1. 2. Абмежаванне транзіта санкцыйных тавараў праз Беларусь

Для ліквідацыі абыхода санкцый праз трэція краіны неабходна забарона транзіту падсанкцыйных тавараў праз Беларусь або ўвядзенне гандлёвых квот ЕС і дэмакартычнымі карінамі з трэцімі краінамі, на даваенным узроўні. Лабіяванне прыняцця адпаведных рашэнняў ЕС, ЗША і іншымі краінамі.

  1. 3. Санкцыі за палітзняволеных

Увядзенне санкцый, накіраваных супраць груп тавараў, аналагі якіх вырабляюцца палітвязнямі ў беларускіх калоніях. Лабіяванне прыняцця адпаведных рашэнняў ЕС, ЗША і іншымі краінамі.

  1. 4. Санкцыі супраць Саюзнай дзяржавы

Увядзенне санкцый у дачыненні да службовых асоб і ўстаноў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а таксама службовых асоб, якія працуюць на паглынанне Беларусі Расіяй. Лабіяванне прыняцця адпаведных рашэнняў ЕС, ЗША і іншымі краінамі.

 

 

 

  1. 5. Персанальныя санкцыі

Персанальныя санкцыі супраць: прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі, сілавікоў і суддзяў рэжыму, якія адказныя за рэпрэсіі супраць беларусаў, ваенна-палітычнага кіраўніцтва, датычнага да агрэсіі супраць Украіны. Лабіяванне прыняцця адпаведных рашэнняў ЕС, ЗША і іншымі краінамі.

 

 

Дыяспара

  1. 1. Легалізацыя і атрыманне дакументаў

Унясенне прапаноў па паляпшэнні прававога становішча беларусаў. Лабіяванне прыняцця адпаведных рашэнняў і ўнясення зменаў у заканадаўства краін сябраў ЕС.

  1. 2. Дапамога палітзняволеным, добраахвотнікам і ветэранам

Юрыдычная дапамога ў легалізацыі, падтрымка сбора сродкаў, распрацоўка і падтрымка грамадскіх ініцыятыў, накіраваных на дапамогу беларускім палітзняволеным, добраахвотнікам і ветэранам.

Прыярэтызацыя фінансавых сродкаў еўрапейскіх партнёраў на падтрымку палітзняволеным.

Стварэнне камітэта Каардынацыйнай рады па пытаннях дапамогі ветэранам- добраахвотнікам.

  1. 3. Адукацыя

Садзейнічанне стварэнню беларускіх школ за мяжой, курсаў перакваліфікацыі, паслядыпломнай адукацыі.

  1. 4. Беларускі бізнэс

Адвакатаванне інтарэсаў беларускага бізнэсу за мяжой, спрыянне вырашэнню сістэмных праблем, з якімі сутыкаецца беларускі бізнэс у асобных краінах. Стварэнне камітэта Каардынацыйнай рады па пытаннях адвакатавання інарэсаў беларускага бізнэса за мяжой.

  1. 5. Пенсіі і сацыяльная дапамога

Садзейнічанне вырашэнню праблем пенсійнага і сацыяльнага забяспячэння беларусаў за мяжой. Абгрунтаванне і прасоўванне праграм па падтрымцы сацыяльна неабароненых беларусаў за мяжой.

 

 

Знешняя палітыка

  1. 1. Нічога пра нас без нас!

Адстойванне інтарэсаў Беларусі і беларусаў на міжнароднай арэне. Недапушчэнне сітуацыі, каб лес Беларусі вырашаўся без уліку інтарэсаў беларускага грамадства. Стварэнне ўмоў для вызвалення беларускіх палітзняволеных.

Распрацоўка і прыняцце Каардынацыйнай радай стратэгіі знешнепалітычнай дзейнасці.

  1. 2. Еўрапейскі выбар

Правядзенне інфармацыйнай кампаніі для беларусаў аб прывабнасці Еўрапейскага выбару для Беларусі на падставе агульнаеўрапейскай бяспекі, еўрапейскай ментальнасці беларускай нацыі, дэмакратычнага выбару беларускага народу

  1. 3. Падтрымка Украіны

Палітычная і дыпламатычная падтрымка Украіны. Развіцце беларуска- украінскіх адносінаў. Без незалежнай Украіны не будзе незалежнай Беларусі.

  1. 4. Група краін стратэгічных партнераў

Садзейнчанне сварэнню групы краін стратэгічных партнёраў Беларусі і беларускіх дэмакратычных сіл.

  1. 5. Міжпарламентскае супрацоўніцтва

Супрацоўніцтва з групамі сяброў Беларусі ў парламентах дэмакратычных краінаў. Стварэнне новых груп супрацоўніцтва. Лабіяванне інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі на міжпарламентскім узроўні. Развіцце адносінаў з Еўрапарламентам, парламенцкай асамблеяй АБСЕ, парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы.

 

 

Будучыня

  1. 1. Дзяржава для асобы і грамадзяніна

Галоўная каштоўнасць для будучай Беларусі - гэта асоба і грамадзянін. Беларусы павінны быць гаспадарамі ў сваей краіне, беларускі народ павінен быць суб’ектам, прымаючым галоўныя палітычныя і стратэгічныя рашэнні ў Беларусі. Урад для народа, а не народ для ўрада.

  1. 2. Выбарнасць улады

Крыніцай улады з’яўляецца беларускі народ, і толькі ён валодае выключным правам вырашаць, хто павінен кіраваць дзяржавай на ўсіх узроўнях палітычнай сістэмы. Развіццё мясцовага самакіравання.

  1. 3. Бяспека

Распрацоўка крокаў, накіраваных на забеспячэнне эканамічнай, ваеннай і ўнутранай нацыянальнай бяспекі. Адказнасць прадстаўнікоў праваахоўнай сістэмы, суддзяў , пракурораў, мэраў, дзяржаўных кіраўнікоў на ўсіх узроўнях перад народамфундамент для ўнутранай бяспекі. Прасоўванне ініцыятывы аб перспектывах ўваходжаня Беларусі ў ЕС.

  1. 4. Устойлівая эканоміка

Праца над стратэгіяй пераходу да новай Беларусі ў галіне забеспячэння эканамічнай стабільнасці і развіцця ў перыяд транзіту ўлады і пераходны перыяд. Фармаванне механізмаў эканамічнага супрацоўніцтва з замежнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі.

  1. 5. Раскол эліт, транзіт улады, змена палітычнай сістэмы

Праца па расколе “эліт” для далейшага падрыхтаванага транзіту ўлады і ўсталявання дэмакратычнай формы кіравання ў Рэспубліцы Беларусь.

Наша мэтадэмакратычная, вольная, еўрапейская, незалежная Беларусь!