Skip to main content
Аналіз выбараў у Каардынацыйную Раду III склікання

Праграма выбарчага спісу "Моладзевы наступ"

Місія Моладзевага наступу - прадстаўніцтва, абарона й прасоўваньне інтарэсаў беларускай моладзі на ўсіх узроўнях прыняцьця палітычных вырашэньняў.

Праграма сьпіса на выбары ў КС3

1. Палітычная праца.

Мэта: Пашырэнне актыўнага ўдзелу моладзі ў палітычных працэсах краіны. Кірункі працы:

  1. 1)  Моладзевы наступ гатовы забясьпечыць для кожнага і кожнай права ўдзельнічаць у абмеркаваньні ўсяго, што адбываецца ў беларускай палітыцы праз свае сацыяльныя сеткі. Мы заўсёды адкрытыя для любых прапановаў з боку беларусаў і беларусак і будзем дапамагаць у прасоўваньні новых ідэй і ініцыятыў.

  2. 2)  Арганізоўваць публічныя слуханьні і падрыхтаваць стратэгіі па кірунках працы Аб’яданага пераходнага кабінэту.

2. Праца ў краіне.

Мэта: Пашырэньне магчымасьцяў утварэньня й доступу да атрыманьня міжнароднага досьведу для моладзі.

Кірункі працы:

  1. 1)  Праца па спрашчэньні працэдур атрыманьня віз і дакумэнтаў для навучаньня й падарожжаў.

  2. 2)  Лабіраваньне спрашчэньня патрабаваньняў да дакумэнтаў беларускіх абітурыентаў (скасаваньне запыту апастылеў, даведак, выпісаў — усіх рычагоў уплыву беларускіх службоўцаў на моладзь, якая жадае вучыцца за мяжой).

  3. 3)  Павелічэньне колькасьці стыпэндый для здачы моўных экзамэнаў для паступленьня ў замежныя ўніверсітэты.

  4. 4)  Лабіраваньне вяртаньня ўстойлівага руху транспарту зь Беларусьсю.

  5. 5)  Пашырэньне магчымасьцяў удзелу беларусаў у міжнародных праграмах абмену.

  6. 6)  Лабіраваньне і прасоўваньне праграм нефармальнай адукацыі для моладзі.

3. Праца з дыяспарай.

Мэта: Кансалідацыя беларускай дыяспары й захаваньне сувязяў дыяспаральнай моладзі зь Беларусьсю.

Кірункі працы:

  1. 1)  Абароняць правы беларускай моладзі й студэнтаў у краінах жыцьця й навучаньня праз Камісію па справах студэнцтва й іншыя даступныя пляцоўкі.

  2. 2)  Змагацца з дыскрымінацыяй па пашпарце.

  3. 3)  Уцягваць дыяспаральную моладзь у сацыяльныя праекты, прасоўваць праекты па

    захаваньні лякальнай ідэнтычнасьці маладых беларусаў.

4) Абяцаем празрыстасьць і падсправаздачную працу. Мы абавязваемся адкрыта кіраваць, дзе кожны голас будзе пачуты і кожная праблема вырашана.

4. Міжнародная праца.

Мэта: Умацаваньне міжнародных сувязяў для прасоўваньня інтарэсаў беларускай моладзі. Кірункі працы:

  1. 1)  Абараняць інтарэсы моладзі, з асаблівым упорам на пытаньне палітычных зьняволеных і аднаўленьне руху транспарту паміж Беларусьсю й краінамі Эўрапейскага Зьвязу праз умацоўваньне сыстэмнага супрацоўніцтва зь міністэрствамі замежных справаў, прыманьне ўдзелу ў міжнародных форумах і дыялёгах.

  2. 2)  Рэалізаваць праект “Мільён віз для Беларусі” - лабіраваць міжнародных партнэраў для выдачы мільёну шэнгенскіх віз на працягу пяці год.

  3. 3)  Разьвіваць беларусістыку ў эўрапейскіх унівэрсытэтах для падвышэньня бачнасьці Беларусі.

  4. 4)  Распрацоўваць праекты зь міжнароднымі і нацыянальнымі арганізацыямі іншых краінаў для падвышэньня грамадзкага і палітычнага ўдзелу беларускай моладзі.