Skip to main content
Аналіз выбараў у Каардынацыйную Раду III склікання

Праграма выбарчага спісу "Салідарнасць"

Праграма групы “Салідарнасць”

Аб’яднанне палітычных партый Народная Грамада і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя “Салідарнасць” заяўляе пра сумесны ўдзел ў выбарах у Каардынацыйную Раду 2024 адзіным спісам.

Наша ідэалогія: Прымаючы да ўвагі гістарычную значнасьць падзей у Рэспубліцы Беларусь, з улікам геапалітычных рэалій і рэгіянальных змен, разумеючы значнасць і неабходнасць палітычных перамен унутры Рэспублікі Беларусь, прымаючы на сябе адказнасць перад беларускім народам, мы дамовіліся аб неабходнасці сумеснага ўдзелу ў працы Каардынацыйнай Рады.

Падмуркам супрацы з'яўляецца прыхільнасць да нацыянальных і дэмакратычных прынцыпаў пабудовы Рэспублікі Беларусь - як незалежнай і суверэннай дзяржавы

Наша праграмма:

Галоўныя накірункі сумесных дзеянняў аб’яднання “Салідарнасць” :

1. Садзейнічанне найхутчэйшаму правядзенню на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь свабодных, справядлівых і празрыстых выбараў, паводле стандартаў АБСЕ.

2. Вяртанне ў Рэспубліку Беларусь заканадаўства, якое адпавядае міжнародным дэмакратычным стандартам.

3. Шлях Беларусi у Еуропу адзіная надзейныя гарантыя нацыянальнай бязпекі і ўстойлівага развіцця беларускай эканомікі і дзяржаўнасці.

4. Скіраваннасць вектара нашай палітычнай адказнасці і эканамічнай падтрымкі – беларуская грамада.